Фасоля[4] (Phaseolus) — род кветкавых раслін сямейства бабовых. Больш за 200 відаў. Пашыраны ў тропіках і субтропіках Амерыкі і Афрыкі. Старажытная культура Цэнтральнай Амерыкі — фасоля звычайная (Phaseolus vulgaris) вядома з 4-3-га тысячагоддзя да н. э. У Еўропу завезена ў 16, у Беларусь — 17-18 стагоддзях. У культуры больш 20 відаў. На Беларусі вырошчваюць фасолю звычайную і шматкветкавую, або агніста-чырвоную, ці турэцкія бабы (Phaseolus coccineus).
Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Закрыць