Усходні Тымор
астраўная краіна ў Паўднёва-Усходняй Азіі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Дэмакратычная Рэспубліка Усходні Тымор (ДРУТ), Усходні Тымор, або Тымор-Ле́шці[2] (парт.: Timor-Leste, тэтум: Timór Lorosa'e[3]), афіцыйна Дэмакратычная Рэспубліка Тымор-Ле́шці (парт.: República Democrática de Timor-Leste, тэтум: Repúblika Demokrátika Timór-Leste), — дзяржава, якая займае паўночна-усходнюю частку і невялікі анклаў на захадзе вострава Тымор (найболей буйны з Малых Зондскіх астравоў) і прылеглыя астравы Атаура (Камбінг) і Жаку. Агульная плошча — 14,9 тыс.кв.км. Насельніцтва — каля 1 млн чалавек (2005 г.), у асноўным прадстаўнікі меланезійскай групы. Сталіца — Горад Дылі. Тэрытарыяльна-адміністрацыйны апарат — 13 раёнаў. Афіцыйныя мовы — партугальская (ёю рэальна валодае каля 5 % насельніцтва) і мясцовы тэтум. Інданезійская (па розных ацэнках, у той або іншай ступені яе выкарыстаюць да 80 % усходнетыморцаў) і англійская (2 %) маюць статус адміністрацыйных моў. Час: апярэджвае мінскі на 4 гадзіны (улетку) і на 5 гадзіны (узімку). Нацыянальнае свята — Дзень абвяшчэння незалежнасці Дэмакратычнай Рэспублікі Усходні Тымор — 28 лістапада (у гэты дзень у 1975 упершыню была абвешчаная незалежнасць ДРУТ, неўзабаве анексіраванай Інданезіяй).
| |||||
Дэвіз: «Honra, Pátria e Povo (Гонар, Радзіма і народ)» | |||||
Гімн: «Pátria» | |||||
Дата незалежнасці | 28 лістапада 1975 (ад Партугаліі) 20 мая 2002 (ад Інданезіі) | ||||
Афіцыйныя мовы | партугальская мова і Tetum[d] | ||||
Сталіца | |||||
Найбуйнейшыя гарады | Дылі | ||||
Форма кіравання | Парламенцкая рэспубліка | ||||
Прэзідэнт Прэм’ер-міністр | Жазэ Рамуш-Орта Шанана Гужмау | ||||
Дзярж. рэлігія | Каталіцызм | ||||
Плошча • Усяго | 154-я ў свеце 15 007 км² | ||||
Насельніцтва • Ацэнка (2005) • Перапіс • Шчыльнасць | 1 040 880 чал. (156-я) 69 чал. {{{Шчыльнасць насельніцтва}}} чал./км² | ||||
ВУП (ППЗ) • Разам (2004) • На душу насельніцтва |
$370 млн (185-ы) $400 | ||||
ІРЧП (2007) | 0.489 (нізкі) (162-ы) | ||||
Валюта | долар ЗША і East Timor centavo coins[d] | ||||
Інтэрнэт-дамен | .tl | ||||
Код ISO (Alpha-2) | TL | ||||
Код ISO (Alpha-3) | TLS | ||||
Код МАК | TLS | ||||
Тэлефонны код | +670 | ||||
Часавыя паясы | UTC+9 і Asia/Dili[d][1] |
Клімат трапічны вільготны. Сярэднегадавая тэмпература — звыш 26 °C. Адрозніваюць два сезоны: дажджлівы і сухі.