Уварванне ЗША і іх саюзнікаў у Ірак — ваенная аперацыя ЗША і яе краін-саюзнікаў супраць Ірака, учыненая ў 2003 годзе з мэтай звяржэння дыктатуры Садама Хусейна. Ваенныя дзеянні супраць іракскай арміі пачаліся 20 сакавіка і скончыліся 9 красавіка, калі амерыканскія войскі занялі сталіцу Ірака горад Багдад. 1 мая Прэзідэнт ЗША Джордж Уокер Буш абвясціў аб заканчэнні актыўных баявых дзеянняў. Аперацыя не была ўхвалена ААН і выклікала незадаволенасць у міжнароднай супольнасці[32].
Хуткія факты Дата, Месца ...
Закрыць
Афіцыйнай падставай да пачатку ваенных дзеянняў была заяўлена сувязь урада з міжнародным тэрарызмам, у прыватнасці, рухам «Аль-Каіда», а таксама пошук і знішчэнне зброі масавага паражэння. Наступныя праверкі абверглі дадзеныя заявы.
Выказваліся таксама думкі, што адной з мэт уварвання было атрыманне кантролю над іракскай нафтай[33][34][35][36].