Тэйлар Свіфт
амерыканская кантры і поп спявачка / From Wikipedia, the free encyclopedia
Тэйлар Элісан Свіфт (англ.: Taylor Alison Swift; 13 снежня 1989) — амерыканская кантры і поп спявачка, аўтар песень, рэжысёр і актрыса[5][5][6].
Тэйлар Свіфт | |
---|---|
англ.: Taylor Swift | |
Асноўная інфармацыя | |
Поўнае імя | Тэйлар Элісан Свіфт |
Дата нараджэння | 13 снежня 1989(1989-12-13)[1][2] (34 гады) |
Месца нараджэння | |
Краіна | |
Бацька | Скот Свіфт[d] |
Маці | Андрэа Фінлі[d] |
Альма-матар | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | |
Гады актыўнасці | 2003 — цяперашні час |
Пеўчы голас | мецца-сапрана |
Інструменты | акустычная гітара, банджа, піяніна,[3] укулеле[4] |
Жанры | кантры, поп, альтэрнатыва |
Супрацоўніцтва | Келі Піклер, The Civil Wars, B.o.B, Цім Макгро, Эд Шыран, Гары Лайтбодзі, Кендрык Ламар, Кельвін Харыс, Little Big Town, Зэйн Малік, Sugarland, Panic! At the Disco, The Chicks, Шон Мендэс, Bon Iver, The National, HAIM, Марэн Морыс, Кіт Урбан, Фібі Брыджэрс, Крыс Стэплатан, Big Red Machine |
Лэйбл |
Republic Records Big Machine Records (раней) RCA Records (раней) |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Узнагароды | Грэмі, American Music Awards, Эмі, BRIT Awards і Billboard Music Awards |
Аўтограф | |
Афіцыйны сайт | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы | |
Цытаты ў Вікіцытатніку |
Дэбютны альбом Тэйлар «Taylor Swift» выйшаў у 2006 годзе і прынёс ёй першы поспех. Другі альбом «Fearless» быў выпушчаны ў 2008 годзе і стаў міжнародным прарывам. Папулярнасць сінглаў «Love Story» і «You Belong with Me» дапамагла «Fearless» заняць першае месца ў чарце «Billboard 200» і стаць самым прадаваным альбомам 2009 года ў ЗША. «Fearless» атрымаў чатыры прэміі «Грэмі», улічваючы галоўную намінацыю «Альбом года», у якой Свіфт стала самай маладой лаўрэаткай у гісторыі.
Выпушчаны ў 2010 годзе трэці альбом Тэйлар «Speak Now» дэбютаваў на першым месцы «Billboard 200», разышоўшыся накладам больш за мільён копій за першы тыдзень. Сінгл «Mean» стаў уладальнікам «Грэмі» ў дзвюх намінацыях.
У 2012 годзе адбыўся рэліз чацвёртага студыйнага альбома «Red», які дэбютаваў на першых месцах у Аўстраліі, Вялікабрытаніі, Ірландыі, Канадзе, Новай Зеландыі. «Red» таксама дэбютаваў з першага месца ў «Billboard 200» з тыднёвым накладам у 1,2 мільёна асобнікаў, што стала найвышэйшым паказчыкам за апошнія дзесяць гадоў. Сінглы «We Are Never Ever Getting Back Together» і «I Knew You Were Trouble» сталі сусветнымі хітамі.
У 2014 годзе выйшаў пяты студыйны альбом Тэйлар «1989», які прадставіў яе новы музычны стыль. Свіфт апісала пласцінку як «свой першы афіцыйны поп-альбом». Запіс дэбютаваў на першым месцы «Billboard 200» з 1 287 000 прададзеных копій у ЗША — гэта абсалютны рэкорд за апошнія 12 гадоў. Такім чынам, Свіфт стала адзіным выканаўцам, у якога тры альбома адразу дэбютавалі з мільённымі тыражамі. Сінглы «Shake It Off», «Blank Space» і «Bad Blood» сталі сусветнымі хітамі. Акрамя таго, «1989» перамог у трох намінацыях прэміі «Грэмі».
У 2017 годзе адбыўся рэліз шостага студыйнага альбома спявачкі, які атрымаў назву «Reputation». Пласцінка дэбютавала на першым месцы «Billboard 200» з 1 216 000 прададзеных копій у ЗША. Тэйлар пабіла свой жа рэкорд і стала першай спявачкай у гісторыі, чатыры альбома якой за тыдзень распрадаліся накладам у мільён копій і болей. Па выніках года «Reputation» стаў самым паспяховым альбомам. Лід-сінгл «Look What You Made Me Do» стаў міжнароднай сенсацыяй і атрымаў вялікую папулярнасць ва ўсім свеце.
У 2019 годзе адбыўся рэліз сёмага студыйнага альбома Тэйлар і першага на лэйбле «Republic» — «Lover». Пласцінка дэбютавала на першым месцы «Billboard 200». У падтрымку альбома выйшлі сінглы «ME!», «You Need to Calm Down», «Lover» і «The Man».
У 2020 годзе Свіфт прадставіла восьмы студыйны альбом «Folklore», паведаміўшы пра яго рэліз за дзень да прэм’еры. Гэта была эксперыментальная пласцінка, запісаная ў жанры альтэрнатывы. Спявачка стварыла яе за 3 месяцы, знаходзячыся на самаізаляцыі падчас пандэміі COVID-19. Альбом апынуўся для артысткі нечаканым поспехам: рэкордныя праслухоўванні і самыя высокія ацэнкі ад крытыкаў. «Folklore» прынёс Свіфт узнагароду «Альбом года» на прэміі «Грэмі». Яна стала першай жанчынай у гісторыі з трыма перамогамі ў гэтай ганаровай намінацыі. У канцы 2020 года Тэйлар нечакана выпусціла дзявятую пласцінку — «Evermore». Яна стала ідэйным і музычным працягам «Folklore». Запіс узначаліў «Billboard 200» і ўсталяваў рэкорд па продажах вінілавых пласцінак у ЗША за ўсю гісторыю.
У 2021 годзе Свіфт пачала перавыпускаць сваю музыку з паметкай «Taylor’s Version» (бел. «Версія Тэйлар»). Гэта стала контрмерай супраць змяненняў валодання майстар-запісамі яе першых шасці студыйных альбомаў. Перазапісаныя «Fearless» і «Red» атрымалі станоўчыя водгукі крытыкаў і сталі камерцыйна паспяховымі.
Тэйлар Свіфт стала найбольш паспяховым лічбавым выканаўцам у гісторыі музыкі, уладальніцай больш за 400 прэмій, у тым ліку 11 статуэтак «Грэмі»[7], 34 «American Music Awards», 1 «Эмі», 2 «BRIT Awards» і 25 «Billboard Music Awards», а таксама ўваходзіць у спіс «Каралевы поп-музыкі» (англ.: Queens of Pop) часопіса «Rolling Stone»[8].
Выданне «Forbes» змясціла Свіфт на другое месца ў спісе самых высокааплатных спявачак 2015 года, а ў 2016 годзе яе назвалі самай высокааплатнай знакамітасцю з прыбыткам у 170 мільёнаў долараў[9]. Па выніках 2017 года Тэйлар стала самай паспяховай спявачкай у свеце. У тым жа годзе часопіс «Forbes» паведаміў, што Свіфт стала першым артыстам у гісторыі амерыканскага музычнага рынку, у якога тры розных альбома былі прызнаныя самымі прадаванымі па выніках года («Fearless», «1989» і «Reputation»). Па выніках 2020 года Тэйлар стала другім самым прадаваным выканаўцам у свеце паводле звестак IFPI. У сваю чаргу Billboard паведаміў, што Свіфт апынулася самым высокааплатным музыкам у ЗША. У 2021 годзе Свіфт зноў заняла другі радок у рэйтынгу самых прадаваных артыстаў свету ад IFPI. Таксама яна была аб’яўлена самай паспяховай спявачкай на Spotify. Billboard назваў Тэйлар найвялікшай поп-зоркай 2021 года.
6 снежня 2023 года Тэйлар Свіфт названа чалавекам года па версіі часопіса «Time». 4 лютага 2024 года спявачка ў рэкордны чацвёрты раз стала пераможцай цырымоніі «Грэмі» ў катэгорыі «Альбом года».