Трыясавы перыяд
From Wikipedia, the free encyclopedia
Трыясавы перыяд, або трыяс — першы геалагічны перыяд мезазойскай эры. Наступны пасля пермскага перыяду, папярэднічае юрскаму. Пачаўся 252,17 ± 0,06 гадоў таму, скончыўся 201,3 ± 0,2 млн гадоў таму.[1] Працягваўся, такім чынам, каля 51 млн гадоў.
Больш інфармацыі Геахраналагічная шкала, Эон ...
Закрыць
Уведзены Фрыдрыхам Альберці ў 1834 годзе, названы па наяўнасці трох слаёў у кантынентальных адкладах гэтага часу ў Заходняй Еўропе: пярэстага пясчаніку, ракавіннага вапняка і кейперу.