Талахасі
горад у ЗША / From Wikipedia, the free encyclopedia
Талаха́сі[5] (англ.: Tallahassee [ˌtæləˈhæsi]) — сталіца Фларыды, чацвёртага па колькасці пражываючага насельніцтва штата ЗША.
Хуткія факты Краіна, Каардынаты ...
| ||||||||||||||||||||||||
Закрыць
Сваю назву горад Талахасі атрымаў у пачатку XVI стагоддзя ад індзейцаў племя апалачы, якія засялялі гэтую мясцовасць. Талахасі азначае «старыя палі» (велізарныя палі ў свой час атачалі горад). Паводле легенды, канчатковы варыянт напісання назвы горада абрала Актавія Уолтан, дачка кіраўніка Фларыды. Уплыў на развіццё Талахасі аказалі не толькі індзейцы, але і іспанцы, французы, англічане, якія пасля тут пасяліліся.
У 1825 годзе ў адпаведнасці з рашэннем заканадаўчага органа Фларыды аб размяшчэнні сталіцы штата паміж населенымі цэнтрамі Святога Аўгустына і Пенсаколай быў заснаваны Талахасі.