Сцяг Бутана
From Wikipedia, the free encyclopedia
Нацыянальны Сцяг Бутана (дзонг-кэ: འབྲུག་ཡུལ་རྒྱལ་དར) — адзін з нацыянальных сімвалаў Бутана. На сцягу намаляваны кітайскі цмок (англ.) (бел.[1] (druk [Wylie 'brug] на дзонг-кэ, бутанскай мове) з бутанскай міфалогіі (англ.) (бел.. Гэта намякае на назву Бутана на дзонг-кэ — Друк Юл (འབྲུག་ཡུལ་, ['brug yul], літар.: «Краіна Цмокаў» або «Цмокавае Каралеўства»), а таксама радавод Друкпа (англ.) (бел. тыбецкага будызму, які з’яўляецца дамінуючай рэлігіяй Бутана.
Бутан | |
---|---|
Зацверджаны | 1969 |
Выкарыстанне | |
Прапорцыя | 2:3 |
Аўтар сцяга | Маюм Чойінг Вангмо Дорджы (англ.) (бел. |
Сцяг з 1956 да 1969 гады |
|
Рэканструкцыя першага вядомага сцяга Бутана (да 1956 года) |
Старонка або раздзел змяшчае спецыяльныя сімвалы Unicode. Калі ў вас не ўсталяваны неабходныя шрыфты, некаторыя сімвалы могуць адлюстроўвацца няслушна. |
У сучаснай форме сцяг існуе з 1969 года і быў афіцыйна зацверджаны 8 чэрвеня 1972 года.
Базавы дызайн сцяга за аўтарствам Маюм Чойінг Вангмо Дорджы (англ.) (бел. датуецца 1947 годам. Першая версія была выкарыстана ў 1949 годзе пры падпісанні бутана-індыйскай (англ.) (бел. дамовы. Другая, якая заснавана на фотаздымках свайго папярэдніка 1949 года і адлюстроўвала белага «Друка» (цмока) замест зялёнага арыгінала, была ўведзена ў 1956 годзе з нагоды візіту Друк Г’ялпа (англ.) (бел. Джыгме Дорджы Вангчука ва ўсходні Бутан. Пасля бутанцы перарабілі свой сцяг, каб ён адпавядаў памерам сцяга Індыі, бо ён, на іх думку, лунаў лепш, чым іх уласны. Апошняя мадыфікацыя праведзена ў 1969 годзе, калі колер фону зменены з чырвонага на аранжавы. Нацыянальная асамблея Бутана (англ.) (бел. кадыфікавала кодэкс паводзін у 1972 годзе, каб фармалізаваць дызайн сцяга і ўсталяваць пратакол адносна прымальных памераў сцяга і ўмоў яго вывешвання.