Суэцкі канал
From Wikipedia, the free encyclopedia
Суэ́цкі кана́л[1] (араб. قناة السويس, Qana al-Suways), знаходзіцца з захаду ад Сінайскага паўвострава, мае даўжыню ў 163 кіламетры. Канал размешчаны ў Егіпце паміж Порт-Саідам (Bur Sa’id) на Міжземным моры і Суэцам (al-Suways) на Чырвоным моры. На ўсходнім беразе канала насупраць Порт Саіда знаходзіцца Порт-Фуад, дзе размешчана Адміністрацыя Суэцкага канала. На ўсходнім баку канала насупраць Суэца знаходзіцца Порт-Тауфик. На канале (у раёне Кракадзілавага возера (Тымсах)) размешчаны трэці па велічыні горад Егіпта і буйны прамысловы цэнтр — Ісмаілія.
Артыкул вымагае праверкі арфаграфіі Удзельнік, які паставіў шаблон, не пакінуў тлумачэнняў. |
Суэцкі канал | |
---|---|
Выгляд з космасу | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 160 км |
Максімальная глыбіня | 318 м |
Вадацёк | |
Уваход | Міжземнае мора |
· Месцазнаходжанне | Порт-Саід |
· Вышыня | 0 м |
· Каардынаты | 31°15′00″ пн. ш. 32°18′42″ у. д.HGЯO |
Вусце | Чырвонае мора |
· Месцазнаходжанне | Суэц |
· Вышыня | 0 м |
· Каардынаты | 32°55′55″ пн. ш. 32°43′47″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Краіна | Егіпет |
Рэгіён | Порт-Саід, Ісмаілія, Суэц |
Суэцкі канал на Вікісховішчы |
Канал дазваляе воднаму транспарту праходзіць у абодва бакі паміж Еўропай і Азіяй без абмінання Афрыкі. Да адкрыцця канала, транспарціроўка ажыццяўлялася шляхам разгрузкі караблёў і сухапутнай перавозкай паміж Міжземным і Чырвоным морамі.
Даўжыня канала складае 163 км. Найбольшая шырыня 318 м. Глыбіня на фарватары да 18 м. Канал складаецца з дзвюх частак — на поўнач і на поўдзень ад Вялікага Горкага Возера, злучаючы Міжземнае мора з Суэцкім Залівам на Чырвоным моры.
На сённяшні дзень з’яўляецца важнейшым бюджэтаўтваральным праектам Егіпта.