Сусветная стратэгія аховы прыроды
From Wikipedia, the free encyclopedia
Сусве́тная стратэ́гія ахо́вы прыро́ды[1] (англ.: World conservation strategy) — міжнароднгая праграма па ахове прыроды ў глабальным маштабе.
Сусветная стратэгія аховы прыроды | |
---|---|
англ.: World conservation strategy | |
Выдавецтва | Міжнародны саюз аховы прыроды |
Выпуск | 1980 |
Электронная версія |
Распрацавана Міжнародным саюзам аховы прыроды і прыродных рэсурсаў (МСАП) з удзелам і пры падтрымцы Міжнароднай праграмы ААН па навакольным асяроддзі (ЮНЕП), Сусветнага фонду дзікай прыроды, Харчовай і сельскагаспадарчай арганізацыі ААН (ФАО), Арганізацыі ААН па пытаннях адукацыі, навукі і культуры (ЮНЕСКА) і іншых недзяржаўных арганізацый. У 1978 годзе ў Ашгабаце на XIV Генеральнай асамблеі МСАП[1] стратэгія была адобрана і 5 сакавіка 1980[2] года прынята большасцю краін.
Праграма абагульняе вопыт краін у дзейнасці па ахаве прыроды, характарызуе асноўныя сучасныя праблемы экалогіі, прапануе сістэму метадаў рацыянальнага кіравання дзейнасцю чалавека па выкарыстанню біярэсурсаў і асобных экасістэм, выяўленню экасістэм і відаў жывёл, якія найбольш маюць патрэбу ў экстраных мерах па ахове, даводзіць да самых высокіх колаў грамадскасці думкі аб тым, што захаванне прыроды з’яўляецца адным з неад’емных элементаў працэса збалансаванага сацыяльна-эканамічнага развіцця.