Стагадовая вайна
зацяжная серыя ваенных канфліктаў паміж Англіяй і Францыяй (1337—1453) / From Wikipedia, the free encyclopedia
Стагадовая вайна (англ.: Hundred Years' War, фр.: Guerre de Cent Ans) — серыя асобных ваенных канфліктаў, якая працягвалася з 1337 па 1453 гады паміж дзвюма каралеўскімі дынастыямі за вакантны французскі трон пасля смерці апошняга прадстаўніка старэйшай Капетынгскай лініі французскіх каралёў. Двума першымі прэтэндэнтамі былі дынастыі Валуа і Плантагенетаў. Тым часам як Валуа заяўлялі пра свае правы на тытул караля Францыі, Плантагенеты самаабвяшчалі сябе каралямі і Францыі, і Англіі. Плантагенецкія каралі былі валадарамі Каралеўства Англія ў XII ст і мелі генеалагічныя карані ў французскіх рэгіёнах Анжу і Нармандыі. Бургундыя і Аквітанія аказвалі значную падтрымку сілам Плантагенецкага блока.
Стагадовая вайна | |||
---|---|---|---|
| |||
Дата | 1337—1453 (116 гадоў) | ||
Месца | У асноўным Францыя і гістарычныя Нідэрланды | ||
Вынік | Перамога Францыі. Замацаванне французскага прастола за Домам Валуа. | ||
Змены | Англія страціла вялікую частку ўладанняў у Францыі (акрамя Кале) | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Канфлікт доўжыўся 116 гадоў, перарываючыся некалькімі перыядамі міру да канчатковага выгнання Плантагенетаў з Францыі (акрамя Кале). Урэшце вайна стала пераможнай для дынастыі Валуа, якая здолела вярнуць захопленыя ў пачатковай стадыі Плантагенетамі землі і выціснуць іх з большай часткі Францыі да 1450 года. Тым не менш, вайна амаль разарыла Валуа, тым часам як Плантагенеты вывезлі велізарную колькасць трафеяў з кантынента, якія ў будучым узбагачалі Англію. Сама Францыя моцна пакутавала ад вайны, бо пераважная большасць ваенных дзеянняў адбывалася на кантыненце.
Фактычна, Стагадовая вайна была серыяй канфліктаў, якую звычайна падзяляюць на: Эдвардыянскую вайну 1337—1360 гадоў, Каралінгскую вайну 1369—1389 гадоў, Ланкастэрскую вайну 1415—1429 гадоў і перыяд, пасля з’яўлення Жанны д’Арк — 1429—1431. Некалькі іншых ваенных канфліктаў у Еўропе былі непасрэдна звязаныя з гэтай вайной: Вайна за брэтонскую спадчыну, Кастыльская грамадзянская вайна, Вайна двух Педра і крызіс 1383—1385 гадоў. Тэрмін «Стагадовая вайна» быў прыдуманы пазней гісторыкамі для абагульнення дадзенай серыі канфліктаў.
Вайна абавязана сваёй гістарычнай значнасці некалькім фактарам. Першапачаткова з’яўляючыся дынастычным канфліктам, вайна падагрэла ідэі французскага і англійскага нацыяналізму. З ваеннага погляду, на вайне пачалі выкарыстоўвацца новая зброя і новыя тактыкі, якія разбурылі старую сістэму феадальных армій, у якіх дамінавала цяжкая кавалерыя. У вайне былі прадстаўлены першыя рэгулярныя арміі ў Заходняй Еўропе з часоў Заходняй Рымскай імперыі. З-за ўсяго пералічанага, як і з-за доўгай працягласці, Стагадовая вайна разглядаецца як адзін з самых значных канфліктаў у ваеннай гісторыі сярэдневякоўя. У сувязі з уварваннем англічан, грамадзянскімі войнамі, смяротнымі эпідэміямі, голадам і забойствамі насельніцтва Францыі ў выніку вайны скарацілася на дзве трэці[1]