Спіс узнагарод і намінацый фільма «Прывід пяра»
спіс артыкулаў у адным з праектаў Вікімедыя / From Wikipedia, the free encyclopedia
«Прывід пяра» (англ.: The Ghost Writer) — палітычны трылер 2010 года рэжысёра і сцэнарыста Рамана Паланскага. Карціна з’яўляецца экранізацыяй рамана «Прывід[en]» англійскага пісьменніка Роберта Харыса, які выступіў у ролі суаўтара сцэнарыя. Галоўныя ролі ў фільме выканалі Юэн Мак-Грэгар, Пірс Броснан, Кім Кэтрал і Алівія Уільямс.
Найбольш высока ў карціне «Прывід пяра» крытыкі ацанілі рэжысёрскае майстэрства Рамана Паланскага. | ||
Кінапрэмія / Кінафестываль | Вынік | |
---|---|---|
Еўрапейская кінапрэмія | 6 | 8 |
Сезар | 4 | 8 |
Залатая зорка французскага кіно | 2 | 3 |
Люм’ер | 2 | 3 |
Італьянскі залаты глобус | 2 | 2 |
Міжнародная анлайн-кінапрэмія | 1 | 4 |
Міжнароднае таварыства аматараў кіно | 1 | 4 |
Міжнародная асацыяцыя крытыкаў кінамузыкі | 1 | 3 |
Нацыянальнае таварыства кінакрытыкаў ЗША | 1 | 3 |
Асацыяцыя кінакрытыкаў Лос-Анджэлеса | 1 | 2 |
Берлінскі кінафестываль | 1 | 2 |
Лонданскае кола кінакрытыкаў | 1 | 2 |
CinEuphoria | 1 | 1 |
Анлайн-кінакрытыкі Нью-Ёрка | 1 | 1 |
Інтэрнэт-таварыства кінакрытыкаў | 1 | 1 |
Ірландская прэмія кіно і тэлебачання | 1 | 1 |
Кінэма Дзюмпо | 1 | 1 |
Міжнародная федэрацыя кінапрэсы | 1 | 1 |
Нацыянальны савет кінакрытыкаў ЗША | 1 | 1 |
Польская кінапрэмія «Арлы» | 1 | 1 |
Супольнасць ланцуга прэмій | 1 | 1 |
Сусветная прэмія саўндтрэкаў | 1 | 1 |
Кінаапытанне «Village Voice» | 0 | 6 |
Анлайн-асацыяцыя кіно і тэлебачання | 0 | 4 |
Залаты Дэрбі | 0 | 4 |
Спадарожнік | 0 | 4 |
Апытанне крытыкаў «IndieWire» | 0 | 3 |
Брытанская кінапрэмія «Evening Standard» | 0 | 3 |
Італьянская анлайн-кінапрэмія | 0 | 3 |
Гаўдзі | 0 | 1 |
Гоя | 0 | 1 |
Дублінскае кола кінакрытыкаў | 0 | 1 |
Імперыя | 0 | 1 |
Сярэбраная стужка | 0 | 1 |
Сярэбраны кондар | 0 | 1 |
Таварыства кінакрытыкаў Фенікса | 0 | 1 |
Універсітэт Паўднёвай Каліфорніі | 0 | 1 |
Хлатрудзіс | 0 | 1 |
Усяго | 33 | 90 |
Прэм’ера фільма адбылася 12 лютага 2010 года ў межах конкурснай праграмы 60-га Берлінскага кінафестывалю. Фільм быў высока ацэнены кінакрытыкамі і ўзнагароджаны мноствам прэстыжных кінапрэмій, у тым ліку «Сярэбраным мядзведзем» за найлепшую рэжысуру на Берлінскім кінафестывалі, 6 «Еўрапейскімі кінапрэміямі», а таксама 4 прэміямі «Сезар».
Карціна атрымала больш за дваццаць намінацый як найлепшы фільм года. Сярод перамог у гэтай катэгорыі: гран-пры Міжнароднай федэрацыі кінапрэсы — за найлепшы фільм года; «Еўрапейская кінапрэмія», «Італьянскі залаты глобус[en]» і Польская кінапрэмія «Арлы» — за найлепшы еўрапейскі фільм; прэмія «Кінэма Дзюмпо[en]» — за найлепшы замежны фільм; у свае топы найлепшых фільмаў карціну ўключылі Нацыянальны савет кінакрытыкаў ЗША і Анлайн-кінакрытыкі Нью-Ёрка[en]. Сярод розных складаючых фільма найбольшай увагі ўдастоіліся рэжысёрская праца Рамана Паланскага, сцэнарная праца Рамана Паланскага і Роберта Харыса, музыка Аляксандра Дэспла, а таксама акцёрскія працы Алівіі Уільямс, Пірса Броснана і Юэна Мак-Грэгара.
Паводле інфармацыі сайта «Internet Movie Database» агульная колькасць узнагарод фільма дасягнула 33, акрамя таго карціна была адзначана яшчэ 56 намінацыямі[1]. Найбольшай колькасцю ўзнагарод і намінацый адзначыліся:
- Рэжысёр, сцэнарыст і прадзюсар Раман Паланскі: 12 узнагарод, 28 намінацый.
- Кампазітар Аляксандр Дэспла: 7 узнагарод, 6 намінацыі.
- Актрыса Алівія Уільямс: 3 узнагароды, 8 намінацый.
- Сцэнарыст Роберт Харыс: 2 узнагароды, 12 намінацый.