Святло
From Wikipedia, the free encyclopedia
У фізічнай оптыцы святло — электрамагнітнае выпраменьванне, якое успрымаецца чалавечым вокам. Крыніцай святла можа быць нагрэтае або змешчанае ва ўзбуджаны стан рэчыва. Акрамя таго, пад святлом часта разумеюць не толькі бачнае святло, але і шырокія вобласці спектра, якія прымыкаюць да яго.
пра ўкраінскую газету гл. Світло (1935).
Раздзел фізікі, прысвечаны вывучэнню святла, называецца оптыка. Святло можа разглядацца альбо як электрамагнітная хваля, якая распаўсюджваецца ў вакууме з пастаяннай скорасцю, альбо як паток фатонаў — часціц, якія валодаюць вызначанай энергіяй і нулявой масай спакою.
Святло — гэта энергія, матэрыя адмысловага віду.