Самвыдат
From Wikipedia, the free encyclopedia
Самвыдат — спосаб неафіцыйнага і непадцэнзурнага выдання мастацкай, публіцыстычнай, рэлігійнай і навуковай літаратуры, некаторых перыядычных выданняў, парнаграфіі, аўдыёзапісаў і г.д. Неафіцыйны перазапіс творчасці некаторых спевакоў таксама называўся «магнітвыдатам». Тэрмін з’явіўся ў СССР, але можа выкарыстоўвацца для апісання неафіцыйнага і непадцэнзурнага выдання ў дарэвалюцыйнай Расіі і на постсавецкай прасторы, а таксама ў іншых краінах свету. Есць думка, што тэрмін «самвыдат» з’явіўся дзякуючы паэту М. І. Глазкову, які друкаваў на сваіх зборах вершаў фразу «самсябевыдат»[1]. Слова «самвыдат» было свайго рода пародыяй на шматлікія савецкія скарачэнні, накшалт «дзяржвыдат», «ваенвыдат» і т.п. і ў той жа час было антонімам тэрміну «тамвыдат», якім у савецкім лексіконе характарызавалі публікацыі, выдадзеныя за мяжой і не прайшоўшыя савецкую цэнзуру.
Тэрміны самвыдат і тамвыдат з рускай мовы перайшлі ў многія іншыя еўрапейскія мовы, напрыклад, англійскую, і сталі такім чынам інтарнацыялізмамі[2] [3].
Можна сказаць, што самвыдат як з’ява існаваў усю пісьменную гісторыю чалавецтва, калі адны людзі пісалі і распаўсюджвалі што-небудзь, што забаранялася другімі людзьмі. Аднак няма адзінай думкі даследчыкаў гэтага феномену ў тым, якія прыклады падпольнага выдавецтва лічыць самвыдатам, а якія не.