Русіфікацыя
From Wikipedia, the free encyclopedia
Русіфіка́цыя (руск.: русский «рускі» + лац.: -ficātiō «раблю») — сукупнасць захадаў уладаў Расійскай імперыяй, СССР і Расійскай Федэрацыі, скіраваных на насаджэнне[1] рускай нацыянальна-палітычнай перавагі на землях, якія заселеныя іншымі народамі, з мэтай іх наступнай асіміляцыі і дасягнення перавагі рускай мовы, культуры, традыцыі і звычаяў на гэтай тэрыторыі.