Ракфелераўскі ўніверсітэт
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ракфелераўскі ўніверсітэт — прыватны ўніверсітэт, размешчаны паміж 63-й і 68-й вуліцамі ўздоўж Ёрк-авеню на Манхэтэне ў Нью-Ёрку. Універсітэт спецыялізуецца галоўным чынам на фундаментальных даследаваннях у абласцях біямедыцыны, і прапануе як вышэйшую прафесійную, так і паслявнузскую адукацыя. Заснаваны ў 1901 годзе нафтавым магнатам і філантропам Джонам Ракфелерам як Ракфелераўскі інстытут медыцынскіх даследаванняў (да 1965 года).
Ракфелераўскі ўніверсітэт | |
---|---|
Па-англійску | Rockefeller University |
Дэвіз |
лац.: Scientia pro bono humani generis англ.: Knowledge for the good of humanity бел.: Веды на выгоду чалавецтва |
Заснаваны ў | 1901 |
Тып | прыватны |
Мэтавы фонд | $ 1,53 млрд.[1] (2009) |
Прэзідэнт | Марк Тэсье-Лавінь |
Месца размяшчэння |
40°45′45″ пн. ш. 73°57′20″ з. д.HGЯO |
Афіцыйны сайт | www.rockefeller.edu |
Універсітэт быў месцам шматлікіх важных навуковых адкрыццяў. Ракфелераўскія вучоныя, напрыклад, усталявалі, што спадчыннасць ДНК мае хімічны базіс, выявілі групы крыві, паказалі, што вірусы могуць выклікаць ракавыя захворванні, заснавалі сучасную вобласць — клетачную біялогію, вывучалі структуру антыцелаў, распрацавалі лячэнне метадонам для тых, хто ўжываў гераін, распрацавалі СНІД-«кактэйль» для лекавай тэрапіі, а таксама выявілі гармон лептын, які рэгулюе энергетычны абмен[2].