Рабінавая ноч
From Wikipedia, the free encyclopedia
Рабінавая (арабінавая, вераб’іная) ноч[1] ― ва ўсходніх славян назва навальнічнай ночы, якая абавязкова чакаецца ўлетку. На працягу ўсёй ночы неба скаланаюць грымоты, бліскаюць маланкі, лье праліўны дождж, дзьме моцны вецер, узнікаюць віхуры. Згодна з народным павер’ем, у гэту ноч з пекла на свет выходзілі ўсё злыя сілы, якія нібыта спраўлялі сваё галоўнае гадавое свята.