Рабочы факультэт
From Wikipedia, the free encyclopedia
Рабо́чыя факультэ́ты[1], рабфакі[1] — агульнадукацыйныя навучальныя ўстановы, якія ствараліся ў СССР у 1920—1930-я гады для падрыхтоўкі рабочых і сялян да паступлення ў вышэйшыя навучальныя ўстановы.
Першыя рабочыя факультэты ўзніклі ў 1919 годзе пры Камерцыйным інстытуце і іншых ВНУ ў Маскве. Сістэма рабфакаў заканадаўча была аформлена дэкрэтам Савета Народных Камісараў РСФСР «Аб рабочых факультэтах» ад 17 верасня 1920 года. У БССР першы рабфак быў створаны пры Горы-Горыцкім земляробчым інстытуце[1].
Існавалі індустрыяльна-тэхнічныя, медыцынскія, сельскагаспадарчыя, педагагічныя і іншыя рабфакі з тэрмінам навучання 3 гады (дзённыя) і 4 гады (завочныя).
Ліквідаваны ў 2-й палове 1930-х гадоў з развіццём сярэдніх школ і школ рабочай моладзі.