Пікардская мова
From Wikipedia, the free encyclopedia
Пікардская мова (пікард.: picard) — раманская ойльская мова, цяпер цесна звязана з французскай мовай. З'яўляецца гутарковай у двух рэгіёнах у Францыі — Нор-Па-дэ-Кале і Пікардыя і ў рэгіёне Валонія ў Бельгіі, дзе таксама ўжываецца валонская мова. У Пікардыі гэту мову завуць picard, аднак у Нор-Па-дэ-Кале яна больш вядома пад назвай ch’ti (шты) ці ch’timi, у Валанс'ене і Лілі яе клічуць rouchi (рушы). Таксама можа выкарыстоўвацца тэрмін «паўночны (пікардскі) патуа». У Сярэднявеччы, да ўсталявання літаратурнай французскай мовы на аснове дыялекту Парыжа, пікардская мова мела ўласную літаратурную форму, карысталася папулярнасцю і мела значны прэстыж на поўначы Францыі. У наш час з-за рэзкага звужэння сферы выкарыстання падчас моўнай палітыкі ўрада Францыі па цэнтралізацыі мовы (дырыжызм) уяўляе сабой дыялект уласна французскай мовы, і абмежавана выкарыстоўваецца толькі ў рэгіянальным фальклоры для надання нацыянальнага каларыту.
Пікардская мова | |
---|---|
Саманазва | picard |
Краіны |
Францыя Бельгія |
Рэгіёны |
Нор-Па-дэ-Кале Пікардыя Валонія |
Афіцыйны статус |
Французская супольнасць Бельгіі (рэг. мова) |
Агульная колькасць носьбітаў | — |
Статус | сур’ёзная пагроза[d][1] |
Класіфікацыя | |
Катэгорыя | Мовы Еўразіі |
|
|
Пісьменнасць | лацінка |
Моўныя коды | |
ISO 639-1 | — |
ISO 639-2 | — |
ISO 639-3 | pcd |
Atlas of the World’s Languages in Danger | 398 |
Ethnologue | pcd |
Linguasphere | 51-AAA-he |
ELCat | 3276 |
IETF | pcd |
Glottolog | pica1241 |
Вікіпедыя на гэтай мове |