Пыха і перадузятасць
раман / From Wikipedia, the free encyclopedia
«Пы́ха і перадузя́тасць» (англ.: Pride and Prejudice) — раман англійскай пісьменніцы Джэйн Осцін, упершыню апублікаваны ў 1813 годзе. Лічыцца адным з найбольш значных яе твораў, а таксама самым вядомым шырокай публіцы.
Пыха і перадузятасць | |
---|---|
англ.: Pride and Prejudice | |
| |
Жанр | раман |
Аўтар | Джэйн Осцін |
Мова арыгінала | англійская |
Дата напісання | 1800-я[1][2] |
Дата першай публікацыі | 28.01.1813 |
Папярэдні | Розум і пачуцці |
Наступны | Мэнсфілд-парк[d] |
Персанажы | Элізабэт Бэнэт, Джэйн Бэнэт[d], Мэры Бэнэт[d], Лідыя Бэнэт[d], Кэтрын Бэнэт[d], Містэр Дарсі, Джордж Уікхэм[d], містэр Бэнэт[d], місіс Бэнэт[d], містэр Уільям Колінз[d], лэдзі Кэтрын дэ Бур[d], Кэралайн Бінглі[d], містэр Гардынер[d], Джарджыяна Дарсі[d], Чарлз Бінглі[d], Мэры Кінг[d], містэр Джонс[d], Хагерстан[d], містэр Філіпс[d], Шарлота Лукас[d], сэр Уільям Лукас[d], місіс Хіл[d], міс дэ Бур[d], містэр Дэні[d], палкоўнік Фіцуільям[d], місіс Гардынер[d], місіс Хёрст[d], місіс Філіпс[d], Марыя Лукас[d], містэр Хёрст[d], капітан Картэр[d], лэдзі Лукас[d], палкоўнік Форстэр[d], місіс Форстэр[d], місіс Джэнкінсан[d], місіс Рэйналдс[d], місіс Янг[d] і містэр Доўсан[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Раман быў напісаны паміж 1796 і 1797 гадамі і ў сваёй першай версіі называўся «Першыя ўражанні». Ён быў адным з самых любімых тэкстаў на сямейных чытаннях Осцінаў. Перапрацаваны ў 1811 годзе, ён быў апублікаваны двума гадамі пазней — у студзені 1813 года. Раман атрымаў імгненны поспех, аднак Джэйн Осцін не набыла праз гэта ніякай вядомасці: раман быў апублікаваны без указання імя аўтара, бо яе становішча «жанчыны з добрага грамадства» перашкаджала прэтэндаваць на статус самастойнай пісьменніцы.
Пачынаючы з 1938 года, раман неаднаразова пераносіўся на тэле- і кінаэкраны. Існуе прынамсі восем прамых экранізацый і яшчэ шэраг твораў па матывах. Акрамя таго на аснове сюжэту або персанажаў рамана ствараліся іншыя літаратурныя творы і нават комікс, выдадзены «Marvel Comics»[3].
У сваім эсэ 1954 года «Дзесяць раманаў і іх аўтары» Уільям Сомерсет Моэм паставіў «Пыху і перадузятасць» на другое месца сярод дзесяці раманаў, якія ён лічыць найвялікшымі[4].
На беларускую мову пераклала Ганна Янкута[5].