Першы фестываль біт-ансамбляў Мінска
беларускі рок-фестываль, які адбыўся 12—14 красавіка 1968 года / From Wikipedia, the free encyclopedia
Пе́ршы фестыва́ль біт-анса́мбляў Мі́нска (руск.: Первый фестиваль бит-ансамблей Минска) — беларускі рок-фестываль[en], які адбыўся 12—14 красавіка 1968 года ў актавай зале Мінскага радыётэхнічнага інстытута[1]. Афіцыйнай мэтай фестывалю з’яўлялася папулярызацыя сучаснай эстраднай музыкі, лепшых яе выканаўцаў і эстэтычнае выхаванне моладзі. Паводле меркавання музычнага журналіста Віктара Сямашкі, мерапрыемства з’яўлялася першым рок-фестывалем у СССР[2]. Музычны крытык Сяргей Будкін лічыць 12 красавіка 1968 года днём нараджэння рок-н-рола ў Беларусі[3].
Хуткія факты Першы фестываль біт-ансамбляў Мінска, Дата(ы) ...
Першы фестываль біт-ансамбляў Мінска | |
---|---|
Дата(ы) | 12—14 красавіка |
Месца(ы) правядзення | Мінск |
Жанр(ы) | рок-музыка, блюз-рок, рытм-н-блюз |
Закрыць