Парламент Аўстраліі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Парламент Аўстраліі — вышэйшы заканадаўчы орган Аўстралійскага Саюза. З’яўляючыся двухпалатным, аўстралійскі парламент у значнай ступені змадэляваны паводле Вестмінстарскай традыцыі, хоць на структуру і функцыі моцна паўплываў досвед ЗША (першым чынам, структура Кангрэса ЗША). Паводле часткі 1 главы 1 Канстытуцыі Аўстраліі, у Парламент краіны ўваходзяць Каралева Вялікабрытаніі, Сенат і Палата прадстаўнікоў.
Аўстралія |
Гэта табліца прысвечана тэме: Палітыка і ўрад Аўстраліі |
Выканаўчая ўлада Заканадаўчая ўлада Судовая ўлада |
Выканаўчая ўлада Заканадаўчая ўлада |
|
Зялёныя · Лейбарысцкая · Аграрная ліберальная партыя · Сям’я перш за ўсё · Ліберальная · Нацыянальная |
|
Ніжняя палата Парламента, Палата прадстаўнікоў, у наш час складаецца са 150 дэпутатаў, кожны з якіх прадстаўляе асобную выбарчую акругу. Колькасць месцаў у палаце не з’яўляецца фіксаванай і можа змяняцца. Напрыклад, па выніках парламенцкіх выбараў 1993 года ў палаце было 147 месцаў, у 1996 годзе — 148 месцаў, а ў 2001 годзе — 150 месцаў. Дэпутаты Палаты абіраюцца на 3 гады па мажарытарнай выбарчай сістэме абсалютнай большасці з двухпартыйным пераважным (прэферэнцыяльным) галасаваннем.
Верхняя палата Парламента, Сенат, складаецца з 76 членаў — па 12 ад кожнага штата і па 2 ад кожнай кантынентальнай тэрыторыі. Сенатары абіраюцца на аснове прапарцыйнай выбарчай сістэмы.