Новая зямля (паэма)
ліра-эпічная паэма Якуба Коласа / From Wikipedia, the free encyclopedia
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Новая зямля.
«Но́вая зямля́» — лірыка-эпічная паэма, напісаная Якубам Коласам у 1911—1923 гадах, першы беларускі буйны эпічны твор. Першыя главы кнігі друкаваліся ў газеце «Наша ніва» ў 1912 годзе, асобным кніжным выданнем паэма выйшла ў 1923 годзе.
Хуткія факты Новая зямля, Жанр ...
Новая зямля | |
---|---|
| |
Жанр | паэма |
Аўтар | Якуб Колас |
Мова арыгінала | беларуская |
Дата напісання | 1911—1923 |
Дата першай публікацыі | 1923 |
Тэкст твора ў Вікікрыніцах | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць
Падзеі адбываюцца на Беларусі ў 1890—1900-х гадах, а першаасновай твора стала жыццё бацькоў Якуба Коласа і астатніх членаў сям’і, сваякоў і знаёмых[⇨]. У паэме дакладна і маляўніча адлюстраваны тагачасны традыцыйны лад жыцця беларускага сялянства[⇨][1][2].