Нектарніцы, нектарніцавыя, нектаркі (Nectariniidae) — сямейства пеўчых птушак атрада вераб'інападобных.
Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Нектарніцы |
Aethopyga christinae |
Навуковая класіфікацыя |
---|
прамежныя рангі
Падатрад: | Пеўчыя вераб’іныя | Надсямейства: | Passeroidea |
|
Міжнародная навуковая назва |
---|
Nectariniidae Vigors, 1825
|
|
Закрыць
Выдзяляецца 16 родаў, 139 відаў. Пашыраны ў Паўднёвай Азіі, Аўстраліі і Афрыцы. Жывуць у лясах, садах, зарасніках кустоў, гарах. Робяць сезонныя міграцыі, звязаныя з масавым цвіценнем раслін, удзельнічаюць у іх апыленні.
Даўжыня да 25 см, маса да 20 г. Дзюба доўгая, тонкая, часта выгнутая, краі наддзюб'я злёгку зазубраныя. Афарбоўка самцоў яркая, з металічным адлівам, самак — зеленавата-шэрая. У некаторых відаў самцы і самкі афарбаваны аднолькава, у цьмяныя колеры. Кормяцца насякомымі, павукамі, пладамі, нектарам кветак (адсюль назва).