Мора Амундсена
From Wikipedia, the free encyclopedia
Мора Амундсена — мора Паўднёвага акіяна каля берагоў Заходняй Антарктыды.
Хуткія факты Мора Амундсена, Размяшчэнне ...
Мора Амундсена | |
---|---|
Размяшчэнне | Антарктыда |
Плошча | 98 000 км² |
Найбольшая глыбіня | 585 м |
Катэгорыя на Вікісховішчы |
Закрыць
Размешчана каля Зямлі Мэры Бэрд, абмежавана востравам Тарстан з усходу і мысам Дарт з захаду. Мяжуе з марамі Роса і Белінсгаўзена. Названа ў гонар нарвежскага палярнага даследчыка Руаля Амундсена.
Знаходзіцца паміж 100 і 123° з. д. Плошча мора — 98 тыс. км², глыбіня да 585 м. Салёнасць 33,5[1] г/л. Сярэдняя тэмпература вады ніжэй 0 °C[1]. Пакрытае льдамі.
Мора Амундсена насяляюць цюлень Роса, цюлень Уэдэла, марскі леапард, кіты, пінгвіны[1].