Манастыры Метэоры
Манастырскі комплекс у Грэцыі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Метэо́ры (грэч. Μετέωρα) — адзін з найбуйнейшых манастырскіх комплексаў у Грэцыі, услаўлены, перш за ўсё, сваім унікальным размяшчэннем на вяршынях скал. Манаскі цэнтр быў утвораны каля X стагоддзя і з тых часоў існуе бесперапынна. У 1988 годзе манастыры былі ўключаны ў спіс аб’ектаў сусветнай спадчыны. Паводле адміністрацыйна-царкоўнага падзелу ўваходзіць у мітраполію Стагі і Метэор (грэч. Σταγών και Μετεώρων) Эладскай праваслаўнай царквы.
Манастыр | |||
Манастыры Метэоры | |||
---|---|---|---|
Μετέωρα | |||
| |||
39°42′51″ пн. ш. 21°37′37″ у. д.HGЯO | |||
Краіна | Грэцыя | ||
Горад | Каламбака | ||
Канфесія | праваслаўе | ||
Дата заснавання | 950—970 гады | ||
Статус |
|
||
Стан | 6 з 24 манастыроў з'яўляюцца дзеючымі | ||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Метэоры размешчаны ў гарах Фесаліі на поўначы Грэцыі, на поўначы нома Трыкала (руск.) (бел.. Яны знаходзяцца ў гарах Хасія (горны масіў Пінд) недалёка ад ракі Пініяс у 1-2 кіламетрах на поўнач ад горада Каламбака (руск.) (бел. (былая Стагі) і ў 21 кіламетры на паўночны захад ад горада Трыкала (руск.) (бел..
Шэсць дзеючых праваслаўных манастыроў стаяць на вяршынях грандыёзных скал, размешчаных на роўнай паверхні Фесалійскай раўніны (руск.) (бел.. Скалы дасягаюць у вышыню 600 метраў над узроўнем мора і з’яўляюцца рэдкай геалагічнай з’явай. Яны ўтварыліся больш за 60 мільёнаў гадоў назад і некалі былі камяністым дном дагістарычнага мора, якое знаходзілася на месцы раўніны[1]. У выніку ўздзеяння вады, ветру і перападаў тэмператур атрымаліся масіўныя каменныя слупы, якія нібы завіслі ў паветры. Адсюль і іх назва — Метэоры (ад грэч. μετέωρα — «які лунае ў паветры»).