Малярыя
From Wikipedia, the free encyclopedia
Малярыя (італ.: mala aria — «дрэннае паветра», раней вядомая як «балотная ліхаманка») — група трансмісіўных інфекцыйных захворванняў, перадаюцца чалавеку пры ўкусах камароў роду Anopheles («малярыйных камароў») і суправаджаюцца ліхаманкай, трасцай, спленамегаліяй (павелічэннем памераў селязёнкі), гепатамегаліяй (павелічэннем памераў печані), анеміяй. Характарызуецца хранічным рецыдыўным цягам. Выклікаецца паразітычнымі пратыстамі роду Plasmodium (80-90 % выпадкаў — Plasmodium falciparum).
Малярыя | |
---|---|
| |
МКХ-10 | B50.50.B51.51.B52.52. B53.53. B54.54. |
МКБ-10-КМ | B54 |
МКХ-9 | 084084 |
МКБ-9-КМ | 084[1] і 084.6[1] |
OMIM | 248310 |
DiseasesDB | 7728 |
MedlinePlus | 000621 |
eMedicine | med/1385 emerg/305emerg/305 ped/1357ped/1357 |
MeSH | D008288 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Малярыя штогод выклікае каля 350—500 мільёнаў інфіцыраваній і каля 1,3-3 мільёны смерцяў у людзей. На раёны Афрыкі на поўдзень ад Сахары прыпадае 85-90 % гэтых выпадкаў, у пераважнай большасці хварэюць дзеці ва ўзросце да 5 гадоў[2]. Смяротнасць, як чакаецца, вырасце ўдвая на працягу наступных 20 гадоў[3].