Міхась Чарот
беларускі паэт, драматург, празаік, рэдактар, грамадскі дзеяч. / From Wikipedia, the free encyclopedia
Міха́сь Чаро́т, сапраўднае імя: Міхаі́л Сымо́навіч Кудзе́лька (7 лістапада 1896, мяст. Рудзенск, Ігуменскі павет, Мінская губерня, цяпер Пухавіцкі раён, Мінская вобласць — 29 кастрычніка 1937[4], Мінск, НКУС; Псеўданімы: Максім Бяднейшы; Юрка Куртаты; В.Чарот; крыптанімы[5]: М. К.; М.К-ка; Ч. М.; М. Ч.; М.Ч-т; Ч-т.) — беларускі паэт , драматург , празаік , рэдактар , грамадскі дзеяч.
Міхась Чарот | |
---|---|
| |
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні | Міхаіл Сымонавіч Кудзелька |
Псеўданімы | Максім Бяднейшы; Юрка Куртаты; В.Чарот; Крыптанімы: М. К.; М.К-ка; Ч. М.; М. Ч.; М.Ч-т; Ч-т. |
Дата нараджэння | 7 лістапада 1896(1896-11-07)[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 29 кастрычніка 1937(1937-10-29)[2] (40 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Жонка | Дадыка Ефрасіння Тарасаўна |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | драматург, пісьменнік, паэт, рэдактар, грамадскі дзеяч, палітык |
Мова твораў | беларуская |
Грамадская дзейнасць | |
Партыя | |
Член у | |
Творы ў Вікікрыніцах | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
У гады Першай сусветнай вайны служыў афіцэрам. У часе Грамадзянскай вайны і інтэрвенцыі на Беларусі займаўся арганізацыяй паўстанцкіх атрадаў, адзін з заснавальнікаў Беларускай камуністычнай арганізацыі. Супрацоўнік і рэдактар газеты «Савецкая Беларусь», член Беларускай асацыяцыі пралетарскіх пісьменнікаў, літаратурных аб’яднанняў «Маладняк» і «Полымя». З Ю. Тарычам паводле аповесці «Свінапас» стварыў сцэнарый першага беларускага мастацкага фільма «Лясная быль» (1926)[6]. Аўтар апрацоўкі тэксту «Купалінкі», песні, якая з пачатку 1920-х гадоў набыла шырокую папулярнасць.
У 1924—1931 гадах член ЦВК БССР. Прысвяціў арыштаваным па справе «Саюза вызвалення Беларусі» верш «Суровы прыгавор падпісваю першым…» (1930)[7]. У 1937 годзе арыштаваны сам. Расстраляны ў ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года[4][8]. Рэабілітаваны ў 1956 годзе.