Купалінка (песня)
From Wikipedia, the free encyclopedia
«Купалі́нка» — беларуская народная песня пра жанчыну на імя Купаліна, чыя дачка пляце купальскі вянок у ноч на Івана. Набыла шырокую папулярнасць з пачатку 1920-х гадоў пасля паэтычнай апрацоўкі тэксту Міхасём Чаротам і пакладзена на музыку Уладзіміра Тэраўскага.
Хуткія факты Купалінка, Дата выпуску ...
Купалінка | |
---|---|
Дата выпуску | 1921 |
Жанр | Народная песня |
Мова песні | беларуская |
Аўтар |
Міхась Чарот, Уладзімір Тэраўскі |
Кампазітар |
Закрыць
Купалінка-купалінка, цёмная ночка,
Цёмная ночка, а дзе ж твая дочка,
Цёмная ночка, а дзе ж твая дочка.
Мая дочка у садочку ружу, ружу поліць,
Ружу, ружу поліць, белы ручкі коліць,
Ружу, ружу поліць, белы ручкі коліць.
Кветачкі рвець, кветачкі рвець,
Вяночкі звівае,
Вяночкі звівае, слёзкі пралівае,
Вяночкі звівае, слёзкі пралівае.
Купалінка-купалінка, цёмная ночка,
Цёмная ночка, а дзе ж твая дочка,
Цёмная ночка, а дзе ж твая дочка.
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Купалінка (значэнні).