![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/4/4a/Chalk_with_cover_of_Caliche_Naari_and_Chert_lens_a_road_38.jpg/640px-Chalk_with_cover_of_Caliche_Naari_and_Chert_lens_a_road_38.jpg&w=640&q=50)
Лінза (геалогія)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Лінза — геалагічнае цела сачавіцападобнай формы, якое мае максімальную магутнасць у цэнтры і хутка выкліньваецца па ўсіх напрамках. Яе магутнасць невялікая ў параўнанні з працягласцю. Суадносіны магутнасці да працягласці ў лінзаў перавышаюць 1/100; пры меншых суадносінах кажуць аб лінзападобным пласце. Лінзы, моцна выцягнутыя ў адным напрамку, называюцца шнурападобнымі целамі. У выглядзе лінзаў і шнурападобных цел залягаюць рэчышчавыя рачныя і азёрныя адклады[1]. Заляганне горных парод у выглядзе лінзаў тлумачыцца нераўнамернасцю ўмоў асадканазапашвання[uk][2], метамарфізму, вулканізму і фарміравання інтрузій.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/1c/%D0%9B%D0%B8%D0%BD%D0%B7%D0%B0.jpg/320px-%D0%9B%D0%B8%D0%BD%D0%B7%D0%B0.jpg)
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/4/4a/Chalk_with_cover_of_Caliche_Naari_and_Chert_lens_a_road_38.jpg/640px-Chalk_with_cover_of_Caliche_Naari_and_Chert_lens_a_road_38.jpg)
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/8/8f/%D0%9B%D1%96%D0%BD%D0%B7%D0%B0.jpg/640px-%D0%9B%D1%96%D0%BD%D0%B7%D0%B0.jpg)
Лінзы могуць утвараць многія асадкавыя, метамарфічныя і магматычныя горныя пароды — вапнякі, даламіты, солі, вуглі, пясчанікі[3], пяскі, гліны[4], кварцыты[5], базальты[6]. Лінзы таксама ўтварае лёд[7].