Кукуру́за, маі́с[3], кукуру́за цукро́вая (Zea mays mays L.) — аднагадовая травяністая расліна[4], адзіны культурны прадстаўнік роду Кукуруза (Zea) сямейства Метлюжковыя (Poaceae).
Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Закрыць
Акрамя культурнай кукурузы, род Кукуруза ўключае чатыры віды — Zea diploperennis, Zea perennis, Zea luxurians, Zea nicaraguensis — і тры дзікарослыя падвіды Zea mays: ssp. parviglumis, ssp. mexicana і ssp. huehuetenangensis. Лічыцца, што многія з названых таксонаў адыгралі ролю ў селекцыі культурнай кукурузы ў старажытнай Мексіцы. Існуе меркаванне, што кукуруза — самая старажытная хлебная расліна ў свеце[5].
Цукровая кукуруза падзяляецца на 9 батанічных груп, якія адрозніваюцца па будове і марфалогіі зярна: крамяністая (англ.) (бел. (Zea mays indurata), зубападобная (англ.) (бел. (Zea mays indentata), паўзубападобная (Zea mays semidentata), тая, што лопаецца (англ.) (бел. (Zea mays everta), салодкая (англ.) (бел. (Zea mays saccharata), крухмалістая, ці мучністая (Zea mays amylacea), крухмаліста-цукровая (англ.) (бел. (Zea mays amyleosaccharata), васкавая (англ.) (бел. (Zea mays ceratina) і плёнчатая (Zea mays tunicata)[5].