Крысціян VIII
кароль Даніі (1839—1848) і Нарвегіі (1814) / From Wikipedia, the free encyclopedia
Крысціян VIII (дацк.: Christian 8.; 18 верасня 1786, Капенгаген — 20 студзеня 1848, Капенгаген) —кароль Нарвегіі з 19 мая па 10 кастрычніка 1814 года, кароль Даніі з 1839 года.
Унук Фрыдэрыка V, сын яго малодшага сына прынца Фрыдэрыка (1753—1805), які ў 1770—1780-я гады быў рэгентам Даніі. Бацька яго прыпадаў стрыечным братам Івану VI. Быўшы з 1813 года штатгальтарам Нарвегіі ў рамках дацка-нарвежскай уніі, Крысціян адмовіўся прызнаць умовы аднаго з Кільскіх мірных дагавораў 1814 аб пераходзе Нарвегіі ад Даніі да Швецыі.
19 мая 1814 года выбраны каралём Нарвегіі, але не быў прызнаны вялікімі дзяржавамі і 10 кастрычніка 1814 года адмовіўся ад кароны, пасля чаго ўсталявалася шведска-нарвежская унія.
У 1815—1818 гадах — губернатар дацкага вострава Фюн.
У 1818—1831 гадах не ўдзельнічаў у дзяржаўных справах.
У 1831—1839 гадах — член Тайнага савета.
Атрымыў у спадчыну дацкі прастол пасля смерці свайго стрыечнага брата Фрыдэрыка VI. Быў апошнім прадстаўніком дацкага абсалютызму. Праводзіў палітыку прыгнечання сялянскага і ліберальна-дэмакратычнага руху ў Даніі і нацыянальна-вызваленчага руху ў Шлезвігу і Гольштэйне. У студзені 1848 года пад ціскам масавых хваляванняў вымушаны быў абяцаць канстытуцыю (была ўведзена 5 чэрвеня 1849 года, ужо пасля яго смерці).
Пераемнікам Крысціяна стаў яго бяздзетны сын Фрэдэрык VII, але спадчыннікам другой чаргі яшчэ ў 1847 годзе быў вызначаны прадстаўнік аддаленай галіны Ольдэнбургаў Крысціян Глюксбургскі, пасля кароль Крысціян IX, родапачынальнік дацкай, нарвежскай і грэчаскай дынастый.