Калодзеж
гідратэхнічнае збудаванне / From Wikipedia, the free encyclopedia
Калодзеж[1], сту́дня[1] — гідратэхнічнае збудаванне, мэта якога здабыча падземных вод для пітва або іншых патрэб. Калодзежы могуць істотна адрознівацца глыбінёю, якасцю і колькасцю вады. Калодзежная вада, як правіла, утрымлівае больш мінералаў, чым рачная альбо якая іншая.
Для падняцця вады на паверхню зямлі можа быць выкарыстаная электрычныя або механічныя помпы, або, як у мінулым — жывёльная сіла, або праз розныя дапаможныя элементы калодзежа (напрыклад рычаг — калодзеж-журавель, корба з ланцугом і інш.). Часта калодзежы накрываюць стрэхамі і аздабляюць разьбой[1].