Каласы пад сярпом тваім
гістарычны раман Уладзіміра Караткевіча (1965) / From Wikipedia, the free encyclopedia
«Каласы пад сярпом тваім» — гістарычны раман Уладзіміра Караткевіча.
Хуткія факты Каласы пад сярпом тваім, Жанр ...
Каласы пад сярпом тваім | |
---|---|
Жанр | гістарычны раман |
Аўтар | Уладзімір Караткевіч |
Мова арыгінала | беларуская |
Дата першай публікацыі | 1965 |
Асобнае выданне | 1968 |
Выдавецтва | Полымя |
Закрыць
Адзін з найбольш значных для беларускай літаратуры твораў. У гэтай кнізе, якую многія называюць галоўнай у творчасці пісьменніка, узноўлена шырокая панарама жыцця народа, перададзена атмасфера ў грамадстве напярэдадні паўстання 1863 года. Падзеі рамана адбываюцца пераважна ў 1850—1861 гадах, тым не менш пісьменніку ўдалося пры дапамозе ўласных разважанняў і выказванняў герояў ахапіць у ім падзеі амаль стагоддзя і агулам асэнсаваць лёс Беларусі ў гістарычным кантэксце. Аўтару ўдалося адзначыць прычыны паўстання і яго асаблівасці. Караткевіч паказаў, што яно мела нацыянальна-вызваленчы характар[1][удакладніць: камент.].