Замкавая вуліца (Гродна)
Вуліца ў Гродна, адна з самых старых у горадзе. / From Wikipedia, the free encyclopedia
За́мкавая ву́ліца — адна з самых старых гарадскіх вуліц у цэнтры горада Гродна. З’яўляецца адным з сімвалаў горада. Працягласць каля 360 м, ад плошчы Савецкай да тэрыторыі Новага і Старога замкаў, ад якіх і пайшла назва вуліцы. З’яўляецца адзінай вуліцай у Беларусі, на якой знаходзяцца адразу два каралеўскія замкі.
Замкавая вуліца Гродна | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Гродна |
Раён | Ленінскі |
Працягласць | 360 |
Пакрыццё | Асфальтавае |
Рух | Дазволены рух асабістага транспарта да Савецкай плошчы |
Тралейбусныя маршруты | 1, 2, 3, 6, 7, 9, 11 |
Аўтобусныя маршруты | 1, 3, 4, 8, 12, 14, 21, 22, 27, 29 |
Прыпынкі грамадскага транспарту |
Савецкая плошча |
Ранейшыя назвы |
Zydowska z Rynku do Zamku (1560,1790); ulica Zamkowa idеc od Zamku w Rynek (1680); ulica Wielka Zamkowa; ulica Zamkowa (1775/1793); Замковая; Burgstrasse (1915); Zamkowa + Sw. Kazimierza (часткова); Burgstr. + Brunnenweg (часткова); Замковая |
Архітэктурныя помнікі | Стары замак, Новы замак, пажарная каланча, палацы Масальскіх і Храптовічаў |
Паштовы індэкс | 230025[1] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
На вуліцы размешчаны архітэктурныя помнікі розных эпох: пачынаючы ад Старажытнарускага перыяду і заканчваючы пачаткам XX стагоддзя. У XVII стагоддзі адбыўся росквіт вуліцы, на ёй было не менш, чым сем палацаў магнатаў тагачаснай Рэчы Паспалітай. Вуліца перажыла дзве сусветныя вайны, а найбольшыя страты зазнала, калі савецкімі ўладамі была знесена старая забудова цотнага боку і ўзарваны самы высокі на той час будынак у горадзе — Фара Вітаўта.
Вуліца пачынаецца ад Савецкай плошчы, справа месціцца сквер з памятным знакам на месцы Фары Вітаўта. Далей да скрыжавання з вуліцай Д. Гарадзенскага з абодвух бакоў ідзе шчыльная двух і трохпавярховая забудова 19 стагоддзя, большасць дамоў маюць уязныя аркі. Паміж дамамі № 5 і 7 праходзіць завулак, які раней меў назву «Цесны», а цяпер безназоўны. Скрыжаванне з вуліцай Д. Гарадзенскага рэгулюецца светлафорам, на скрыжаванні стаіць будынак пажарнага дэпо. Далей шлях да Новага і Старога Замкаў толькі пешы, дазволены рух асабістага транспарту на з’ездзе да Нёмана. Вуліца заканчваецца высокім ярам над Нёманам, Стары замак злучаецца з вуліцай арачным мастом.
З 2018 года гарадскія ўлады абяцаюць зрабіць вуліцу цалкам пешаходнай.[2]