Замак
From Wikipedia, the free encyclopedia
За́мак (лац.: castellum, «форт», здрабн. ад лац.: castra «лагер, табар»; фр.: château, cheitel; усходнесл. град, двор) — замкнутае абарончае збудаванне і адначасова ўмацаванае жытло або галоўная сядзіба феадала ў часы Сярэднявечча[1] (Гл. таксама: навуковая класіфікацыя).
Замкі распаўсюдзіліся ў Заходняй Еўропе ў IX—XIV стст., на землях Русі — не пазней за XII ст.
Звычайна замкі будаваліся на цяжкадаступных месцах: на астравах, залуках рэк, высокіх пагорках або ў гарах і пад. Пачаткова замкі складаліся з драўлянай вежы, абгароджанай тынам і абведзенай валам і/або ровам. Замак, у адрозненне ад умацаванняў горада, не меў задачы абараняць штосьці па-за ім самым, і мог размяшчацца на мясцовасці, зважаючы выключна на абараназдольнасць. Фактычна, само існаванне мясцовасці, добра прыдатнай да абароны, магло быць выключнай прычынай пабудовы замка. Пры слаба развітай тэхніцы аблогі ранняга сярэднявечча замак мог стацца практычна нездабыўным і даць свайму гаспадару фактычную незалежнасць ад параўнальна слабай тады цэнтральнай улады.
Гл. таксама: плесі, данжон, бергфрыд, вежа валынскага тыпу, шэл-кіп, мотэ.
З цягам часу замкі ператварыліся ў складаныя комплексы абарончых каменных збудаванняў. Па ўмацаванні цэнтралізаванай феадальнай улады ў краінах Еўропы ў пазнейшым сярэднявеччы, але асабліва — з развіццём артылерыі ў XV—XVI стст. замкі паступова страцілі сваё ваеннае значэнне.[2] З XVIII ст., замкамі называлі мураваныя турмы.