Заказнік
ахоўваемая прыродная тэрыторыя / From Wikipedia, the free encyclopedia
Заказнік — прыродаахоўны аб’ект, абвешчаны ў мэтах захавання і аднаўлення (узнаўлення) каштоўных прыродных комплексаў і аб’ектаў[1]. У адрозненне ад запаведнікаў можа быць сталым або часовым; у заказніках магчыма частковае ўзяцце пад ахову жывёл, раслін і іншых прыродных рэсурсаў.