Загляне сонца і ў наша аконца
Першая легальная беларуская выдавецкая суполка / From Wikipedia, the free encyclopedia
«Загля́не со́нца і ў на́ша ако́нца»[1] (арыгінальная назва «Загляне сонцэ и ў нашэ ваконцэ») — першая легальная беларуская выдавецкая суполка, існавала ў Санкт-Пецярбургу ў 1906—1914 (1916?) гадах.
Суполка выдавала кнігі кірыліцай і лацінкай, а сукупны наклад іх перавысіў 100 тысяч. Сярод выданняў творы беларускай літаратуры XIX ст., першыя беларускія падручнікі, сцэнічныя творы, дапаможнікі для гаспадароў, творы маладых аўтараў, паштоўкі. Адначасна выпрацоўваліся і прынцыпы правапісу беларускай мовы.