Жамойцкае староства
адміністрацыйная адзінка ў Вялікім Княстве Літоўскім / From Wikipedia, the free encyclopedia
Жамойцкае старо́ства, на польскі манер Жму́дскае старо́ства (руск.: Жема́йтское старо́ство; польск.: Starostwo żmudzkie / Księstwo Żmudzkie) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка Вялікага Княства Літоўскага ў 1409 і 1411—1793 гадах.
Жамойцкае староства | |||||
---|---|---|---|---|---|
Ducatus Samogitiae, Starostwo żmudzkie / Księstwo Żmudzkie | |||||
|
|||||
Краіна | Вялікае Княства Літоўскае, Рэч Паспалітая | ||||
Уваходзіць у | |||||
Адміністрацыйны цэнтр | Крожы, Кейданы, Расіены (Расейны) | ||||
Дата ўтварэння | 1219 | ||||
Дата скасавання | 1795 | ||||
Плошча | каля 19 тыс. | ||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
З 1441 года таксама называлася Жамойцкім княствам (Жму́дскім княствам), а вялікі князь літоўскі і рускі дадаў да свайго тытулу і «князь жамойцкі»[1]. Жамойцкае староства адрознівалася ад іншых рэгіёнаў дзяржавы спецыфікай адміністрацыйнага і эканамічнага ладу.
Спачатку цэнтрам староства былі Крожы (уладанне Кезгайлаў), з 1535 — Кейданы (уладанне Радзівілаў), з канца XVI ст. — Расіены (Расейны) (з самакіраваннем на магдэбургскім праве)[2]. Найболей адначасова ў Жамойцкім старостве было 11 гарадоў з самакіраваннем на магдэбургскім праве[3].