Еўрапейскія гульні 2019
From Wikipedia, the free encyclopedia
II Еўрапейскія гульні 2019 (англ.: 2019 European Games) — міжнародныя спаборніцтвы, якія прайшлі у Мінску, сталіцы Беларусі, з 21 па 30 чэрвеня 2019 года. Спаборніцтвы па веславанні на байдарках і каноэ прымаў канал у Заслаўі[1]. Падчас спаборніцтваў разыграна 200 камплектаў узнагарод, каля 4000 тысяч атлетаў з 50 краін выступілі ў 15 відах спорту (23 дысцыплінах). Медальны залік выйгралі спартсмены з Расіі, якія заваявалі 109 медалёў, 44 з якіх залатыя[2].
II Еўрапейскія гульні 2019 | |
---|---|
Краіны-ўдзельніцы | 50 |
Колькасць спартсменаў | больш за 4000 |
Разыгрываецца медалёў | 199 у 15 відах спорту |
Цырымонія адкрыцця | 21 чэрвеня 2019 |
Цырымонія закрыцця | 30 чэрвеня 2019 |
Стадыён | Нацыянальны Алімпійскі стадыён «Дынама» |
Сайт | minsk2019.by/en (англ.) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Спаборніцтвы ў васьмі відах спорту ўключаны ў кваліфікацыйную сістэму летніх Алімпійскіх гульняў 2020 года ў Токіа. Цырымонія адкрыцця Гульняў адбылася 21 чэрвеня 2019 года, а цырымонія закрыцця — 30 чэрвеня 2019 года. Планавалася задзейнічаць каля 8 тысяч валанцёраў, і яшчэ адну тысячу чалавек у якасці рэзерву. Абраныя валанцёры прайшлі шэраг трэнінгаў і узялі ўдзел у падрыхтоўцы да Гульняў, а таксама працавалі ў дні спартыўнага форума. Для правядзення працэдуры акрэдытацыі ЕАК дало гораду адмысловую сістэму ад кампаніі Swiss Timing. Акрэдытацыйная кампанія СМІ стартавала 1 снежня 2018 года і завяршылася 28 лютага 2019 года. Чакалася, што дазвол на асвятленне падзеі атрымаюць больш за 1 тысяч прадстаўнікоў СМІ з розных краін. Зацікаўленасць у арганізацыі трансляцыі Гульняў выяўлялі тры замежныя кампаніі (партугальская Medialuso-Mediapro, іспанская ISB і расійская «Матч ТВ»). Афіцыйны вяшчальны партнёр быў названы 29 студзеня 2018. Ім стаў ISB. Кантракт з кампаніяй быў падпісаны 25 красавіка 2018 года. Пры гэтым беларускія тэлеканалы былі прыцягнуты да трансляцый у абавязковым парадку па дамове субпадраду. Лагатыпам Гульняў абвешчана «папараць-кветка» — расліна, што адыгрывае важную ролю ў культуры славян. Слоганам былі абраны словы Bright Year, Bright You («Яркі год, яркі ты»), што ўдала паказвае таксама на нацыянальны дамен Беларусі і афіцыйнае міжнароднае скарачэнне — BY. Беларускім эквівалентам слогана названа фраза «Час яскравых перамог». Адкрыццё гульняў прысвяцілі гісторыі Беларусі, закрыццё — сучаснасці[3].