Еўрапейская кінапрэмія 2019
32-я цырымонія прысуджэння / From Wikipedia, the free encyclopedia
32-я цырымо́нія прысуджэ́ння Еўрапе́йскай кінапрэ́міі за дасягненні ў еўрапейскім кінематографе адбылася 7 снежня 2019 года ў тэатры «Haus der Berliner Festspiele[en]» у Берліне.
32-я Еўрапейская кінапрэмія англ.: 32nd European Film Awards | |||
---|---|---|---|
Агульныя звесткі | |||
Дата | 7 снежня 2019 | ||
Месца | Берлін | ||
Вядучы | Анна Бругеман[en], Айстэ Дыржутэ[en] | ||
Арганізатар | Еўрапейская кінаакадэмія | ||
Узнагароды | |||
Фільм | «Фаварытка» | ||
Рэжысёр |
Ёргас Ланцімас «Фаварытка» |
||
Акцёр |
Антоніа Бандэрас «Боль і слава» |
||
Актрыса |
Алівія Колман «Фаварытка» |
||
Найбольш узнагарод | «Фаварытка» (8) | ||
Найбольш намінацый | «Боль і слава» (5), «Партрэт дзяўчыны ў агні» (5), «Фаварытка» (5) | ||
Афіцыйны сайт кінапрэміі | |||
|
Абранне пераможцаў у асноўных намінацыях адбывалася ў некалькі этапаў. 20 жніўня быў сфарміраваны так званы «доўгі спіс» поўнаметражных мастацкіх фільмаў, рэкамендаваных для намініравання на Еўрапейскую кінапрэмію. У спіс увайшлі 46 фільмаў, вытворчасцю якіх займалася 31 еўрапейская краіна[1]. 9 лістапада на Фестывалі еўрапейскага кіно ў Севільі быў абвешчаны «кароткі спіс» намінантаў у асноўных катэгорыях. Лідарамі па колькасці намінацый сталі кінастужкі «Боль і слава», «Здраднік» і «Я абвінавачваю», адзначаныя чатырма намінацыямі. Па тры намінацыі атрымалі «Партрэт дзяўчыны ў агні» і «Фаварытка»[2]. 19 лістапада былі абвешчаны пераможцы ў васьмі тэхнічных намінацыях[3].
Узнагароды прысуджаліся ў 25 катэгорыях. Пераможцам у намінацыі «Найлепшы еўрапейскі фільм» і абсалютным лідарам паводле колькасці атрыманых узнагарод стаў гістарычны фільм «Фаварытка», пастаўлены рэжысёрам Ёргасам Ланцімасам[4][5]. Ганаровую ўзнагароду за прыжыццёвыя дасягненні атрымаў нямецкі рэжысёр, сцэнарыст і акцёр Вернер Херцаг[6], прэміяй за еўрапейскія дасягненні ў сусветным кінематографе была ўганаравана французская актрыса Жульет Бінош[7].