Драма (жанр)
жанр / From Wikipedia, the free encyclopedia
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Драма.
Не блытаць з Драма, род літаратуры.
Драма — літаратурны (драматычны) і кінематаграфічны жанр. Атрымаў асаблівае распаўсюджанне ў літаратуры XVIII—XXI стагоддзяў, паступова выцесніўшы іншы жанр драматургіі — трагедыю[1], супрацьпаставіўшы яму пераважна бытавую сюжэтыку і больш набліжаную да штодзённай рэальнасці стылістыку[2]. З узнікненнем кінематографа перайшоў таксама і ў гэты від мастацтва, стаўшы адным з самых распаўсюджаных яго жанраў (гл. адпаведную катэгорыю).
Драмы спецыфічна адлюстроўваюць, як правіла, прыватнае жыццё чалавека і яго канфлікт з грамадствам. Пры гэтым акцэнт часта робіцца на агульначалавечых супярэчнасцях, увасобленых у паводзінах і ўчынках пэўных персанажаў.