Даўжыня
From Wikipedia, the free encyclopedia
Даўжыня — гэта памер прадмета ў падоўжным кірунку (звычайна, гэты кірунак найбольшага памеру), г.зн. адлегласць паміж яго дзвюма найболей аддаленымі кропкамі, вымераная гарызантальна, у адрозненне ад вышыні, якая вымяраецца ў вертыкальным кірунку, а таксама шырыні або таўшчыні, якія вымяраюцца поперак аб’екта (пад прамым вуглом да даўжыні). У фізіцы тэрмін «даўжыня» звычайна выкарыстоўваецца як сінонім «адлегласці» і абазначаецца або .
Хуткія факты Даўжыня, Наступны ў спісе ...
Даўжыня | |
---|---|
Наступны ў спісе | плошча |
Пазначэнне велічыні | L |
ISQ dimension | [1] |
Сімвал велічыні (LaTeX) | [2][3] і [2][3] |
Рэкамендуемая адзінка вымярэння | метр[4][3][…] |
Mathematical inverse | reciprocal length[d] |
Код NCI Thesaurus | C25334 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць
Даўжыня — гэта мера адзінкавай размернасці, тады як плошча — двухмерная, аб’ём — трохмерная. У большасці сістэм вымярэнняў адзінка даўжыні — фундаментальная адзінка вымярэння, на аснове якой утвараюцца іншыя адзінкі.