Гук
From Wikipedia, the free encyclopedia
Гук — фізічная з'ява, што выклікаецца вагальнымі рухамі часціц асяроддзя, звычайна паветра, якую мы ўспрымаем слыхам. Механічныя вібрацыі, асацыяваныя з гукам, могуць распаўсюджвацца ва ўсіх формах рэчыва: газах, вадкасцях, цвёрдых целах і ў плазме. Гук не можа ісці праз вакуум. Лічыцца, што чалавечы слых успрымае гукі з частатой паміж 16 Гц і 20 кГц. Верхняя мяжа звычайна змяншаецца з узростам.
Распаўсюджанне гуку ў асяроддзі носіць характар пругкіх хваль. Як і ўсякая хваля, гук характарызуецца амплітудай і частатой. Вывучэннем гуку займаецца навука акустыка.