Акустыка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Акустыка (ад грэч. ἀκούω (аку́о) — слыхавы, які слухаецца) — навука аб гуку. У вузкім сэнсе слова — вучэнне пра гук, г. зн. пра пругкія ваганні і хвалі ў газах, вадкасцях і цвёрдых целах, чутныя чалавечым вухам (частоты такіх ваганняў знаходзяцца ў дыяпазоне ад 16 Гц да 20 кГц); у шырокім сэнсе — вобласць фізікі, якая даследуе пругкія ваганні і хвалі ад самых нізкіх частот (умоўна ад 0 Гц) да звышвысокіх частот (1012—1013 Гц), іх узаемадзеянні з рэчывам і ўжыванні гэтых ваганняў (хваль).