Генеалогія
From Wikipedia, the free encyclopedia
Генеалогія (стар.-грэч.: γενεαλογία ад стар.-грэч.: γενεά (genea) — «сям’я» і стар.-грэч.: λόγος (logos) — «слова, веданне, навука»), або радаслоўе — спецыяльная гістарычная дапаможная і прыкладная дысцыпліна; таксама сістэматычны збор звестак пра паходжанне сем’яў, пераемнасць пакаленняў і сваяцтва, прозвішчы і роды — навука пра роднасныя сувязі агулам[1], іх гісторыю, сямейныя адносіны, лёс асобных членаў сям’і.
У пераносным сэнсе генеалогіяй называюць назіранне з’яваў у паэтапным развіцці, калі на фоне агульнай храналогіі прасочваецца ўзаемасувязь пэўных характэрных рысаў. Напрыклад: «генеалогія навукі», «генеалогія адкрыцця», «генеалогія злачынства» і так далей.