Галаўны боль
From Wikipedia, the free encyclopedia
Галаўны боль (лац.: cephalalgia) — распаўсюджаны сімптом разнастайных захворванняў і паталагічных станаў, адчування болю ў вобласці чэрапа. альбо шыі[1]. Мазгавая тканка сама па сабе не адчувальная да болю, таму што ў ёй не змяшчаюцца болевыя рэцэптары. Хутчэй за ўсё, боль выклікана парушэннем болеадчувальных структур вакол мозгу. Некалькі абласцей галавы і шыі ў гэтых структурах дзеляцца на дзве катэгорыі: усярэдзіне чэрапа (крывяносныя сасуды, мазгавыя абалонкі і чарапныя нервы) і па-за чэрапам (надкосніцы чэрапа, мышцы, нервы, артэрыі і вены, падскурныя тканкі, вочы, вушы, прыдаткавыя пазухі носа і слізістыя абалонкі).
Галаўны боль | |
---|---|
МКХ-10 | R51.51. |
МКХ-9 | 784.0784.0 |
DiseasesDB | 19825 |
MedlinePlus | 003024 |
eMedicine | neuro/517 |
MeSH | D006261 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ёсць цэлы шэраг розных сістэм класіфікацыі галаўных боляў. Найбольш шырока прызнанай з’яўляецца сістэма, якая была распрацавана Міжнародным таварыствам галаўнога болю. Лячэнне галаўнога болю залежыць ад асноўнай этыялогіі або прычыны, але звычайна ўключае ў сябе прымяненне анальгетыкаў.