Вішнявецкія
княжацкі род / From Wikipedia, the free encyclopedia
Вішнявецкія, Карыбут-Вішнявецкія — старажытны вялікалітоўскі княжацкі род[1] герба «Карыбут», галіна князёў Збаражскіх, якія, у сваю чаргу, былі галіной князёў Нясвіцкіх (руск.) (бел. з Валыні. У мужчынскай лініі згас у 40-х гадах XVIII стагоддзя. Вішнявецкім належалі вялізныя зямельныя ўладанні на тэрыторыі Украіны і Беларусі.
Пісаліся таксама князямі Карыбут-Вішнявецкімі па меркаваным паходжанні Нясвіцкіх ад князя ноўгарад-северскага Змітра Карыбута Альгердавіча, сына вялікага князя літоўскага Альгерда[1]; у цяперашні час няма адзінага меркавання пра тое, дакладная ці гэтая генеалагічная легенда[2]. У 1644 Мікалай Казімір Шэмет (руск.) (бел., які служыў у Вішнявецкіх, склаў іх першы радавод.
Меркаваны праўнук Змітра Карыбута, Васіль, меў сына Міхайлу Васілевіча Збаражскага (? — пасля 1516), які і стаў родапачынальнікам князёў Вішнявецкіх. Ён валодаў Вішнявецкім замкам у Крамянецкім павеце на Валыні, адсюль прозвішча. Ад сыноў Міхайлы, Івана і Аляксандра, народжаных у розных шлюбах, адбыліся дзве лініі князёў Вішнявецкіх, з якіх другая спынілася на польскім каралі Міхале (пам. 1673), а першая — на князі Міхале Сервацы, гетмане літоўскім (пам. 1744).
У 16 ст. Вішнявецкія падзяліліся на дзве лініі: старэйшую (пайшла ад старосты прапойскага, чачэрскага і варнянскага князя Івана Міхайлавіча) і малодшую (пайшла ад старосты рэчыцкага князя Аляксандра Міхайлавіча). Першая лінія згасла ў 1744, другая — у 1673 годзе.