Вітаміны
From Wikipedia, the free encyclopedia
Вітамі́ны (ад лац.: vita — «жыццё») — група нізкамалекулярных арганічных злучэнняў адносна простай будовы і разнастайнай хімічнай прыроды. Гэта зборная па хімічнай прыродзе група арганічных рэчываў, аб’яднаная па прыкмеце абсалютнай неабходнасці іх для гетэратрофнага арганізму ў якасці складовай часткі ежы. Аўтатрофныя арганізмы (руск.) (бел. таксама маюць патрэбу ў вітамінах, атрымліваючы іх альбо шляхам сінтэзу, альбо з навакольнага асяроддзя. Так, вітаміны ўваходзяць у склад пажыўных асяроддзяў для вырошчвання арганізмаў фітапланктону[2]. Большасць вітамінаў з’яўляюцца каферментамі (руск.) (бел. або іх папярэднікамі[3].
Вітаміны | |
---|---|
Названа ад | жыццё і аміны |
Кім названа | Казімір Функ[1] |
Вывучаецца ў | вітаміналогія[d] |
Адлюстроўваецца на | Vitamine[d] |
Процілегла | antivitamin[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Вітаміны ўтрымліваюцца ў ежы (або ў навакольным асяроддзі) у вельмі малых колькасцях, і таму ставяцца да мікранутрыентаў (руск.) (бел.. Да вітамінаў не адносяць мікраэлементы і незаменныя амінакіслоты[3].
Навука на стыку біяхіміі, гігіены харчавання, фармакалогіі і некаторых іншых медыка-біялагічных навук, якая вывучае структуру і механізмы дзеяння вітамінаў, а таксама іх прымяненне ў лячэбных і прафілактычных мэтах, называецца вітаміналогіяй[4].