Выдатныя фільмы (Роджэр Эберт)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Выдатныя фільмы (англ.: The Great Movies) — назва шэрагу папяровых і анлайн-публікацый вядомага амерыканскага кінакрытыка Роджэра Эберта (1942—2013), прысвечаных найлепшым з яго пункту гледжання фільмам у гісторыі кіно. Мэтай гэтых публікацый, паводле слоў самога Эберта, было «правесці экскурсію па славутасцях першага стагоддзя кіно»[2].
«Выдатныя фільмы» былі апублікаваны ў якасці асобных рэцэнзій на афіцыйным сайце кінакрытыка, а таксама сабраны і выдадзены ў чатырох кнігах:
- «Выдатныя фільмы» (апублікавана ў 2002 годзе)[2]
- «Выдатныя фільмы II» (апублікавана ў 2005 годзе)[3]
- «Выдатныя фільмы III» (апублікавана ў 2010 годзе)[4]
- «Выдатныя фільмы IV» (апублікавана ў 2016 годзе)[5]
У канчатковым рахунку, Роджэр Эберт апублікаваў 364 хвалебныя рэцэнзіі, у якіх прысвойваў таму ці іншаму твору званне «Выдатнага фільма»[1]. Аднак гэты лік утрымлівае асобныя абагульненні серый фільмаў, зробленыя крытыкам. Так, Эберт аб’яднаў у адно цэлае серую фільмаў «Up[en]», абагульніў фільмы «Трылогіі Апу[en]», дзесяць серый тэлецыкла «Дэкалог», трылогію «Тры колеры», а таксама прысвяціў адну рэцэнзію рэтраспектыве кінематаграфічных прац Бастэра Кітана. У сувязі з гэтым агульная колькасць «Выдатных фільмаў» Эберта на розных інтэрнэт-рэсурсах вагаецца ад 364 да больш чым чатырохсот. Напрыклад, на сайце «КиноПоиск» спіс складаецца з 407 фільмаў[6], а на сайце «iCheckMovies» іх лік дасягае 409[7].