Васка да Гама
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ва́ска да Га́ма (парт.: Vasco da Gama; 1469—1524) — партугальскі даследчык, вядомы як першы еўрапеец, які здзейсніў марское падарожжа ў Індыю.
Артыкул вымагае праверкі арфаграфіі Удзельнік, які паставіў шаблон, не пакінуў тлумачэнняў. |
Васка да Гама | |
---|---|
парт.: Vasco da Gama | |
Дата нараджэння | 1469 ці каля 1460[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 24 снежня 1524 |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Бацька | Estêvão da Gama[d] |
Маці | Izabel Sodre[d][2] |
Жонка | Catarina de Ataíde[d] |
Дзеці | Estêvão da Gama[d] і Cristóvão da Gama[d] |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | Каралеўства Партугалія |
Званне | адмірал |
Аўтограф | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Адкрыццё да Гамы было вельмі значным і адкрыла шлях на цэлае стагоддзе для глабальнага імперыялізму і дазволіла партугальцам ўсталяваць вялізную каланіяльную імперыю ў Азіі. Усталяванне маршруту азначала, што партугальцам больш не трэба будзе перасякаць ні Міжземнае мора, ні небяспечны Аравійскі паўвостраў, і што ўвесь шлях будзе зроблены па моры. Сума адлегласцей, пакрытых туды і назад, зрабіла рэйс экспедыцыі самым доўгім марскім рэйсам на той час, больш працяглым, чым поўнае падарожжа вакол света па экватару[4]. Толькі праз стагоддзе пасля адкрыцця такія еўрапейскія дзяржавы, як Англія, Галандыя і Францыя змаглі, нарэшце, разарваць манаполію Партугаліі і марскую перавагу ў шляху вакол Афрыкі, адкрываючы такім чынам новую эру еўрапейскага імперыялізма на Ўсходзе.
Пасля дзесяцігоддзяў спроб маракоў дасягнуць Індыі, пад час якіх былі страчаны тысячы жыццяў і дзясяткі суднаў у караблекрушэннях і нападах, да Гама высадзіўся ў Калікуце 20 мая 1498 года. Дасягненне легендарных індыйскіх маршрутаў спецый карэнным чынам дапамагло Партугальскай імперыі палепшыць сваю эканоміку, якая да адкрыцця Васкі да Гама была заснавана, галоўным чынам, на гандлі ўздоўж паўночнай і прыбярэжнай Заходняй Афрыкі. Атрыманыя спецыі, ў асноўным складаліся з перца і карыцы, але неўзабаве былі ўключаны і іншыя новыя для Еўропы прадукты, што прывяло да гандлёвай манаполіі Партугаліі на працягу некалькіх дзесяцігоддзяў.
Васка да Гама кіраваў дзвюма армадамі ў Індыю, першай і чацвёртай, якая была самай значнай і стартавала ўсяго праз чатыры гады пасля яго вяртання з першай. За свой унёсак ён быў прызначаны губернатарам Індыі ў 1524 годзе, пад тытулам віцэ-кароль, а таксама зноўствораным графам Відыгейра ў 1519 годзе. Васка да Гама застаецца вядучай фігурай у гісторыі даследаванняў і гэтага часу. Шматлікія ўшанаванні былі зробленыя ва ўсім свеце, каб адсвяткаваць яго даследаванні і дасягненні. Партугальскі нацыянальны эпас Лузіяды быў напісаны ў яго гонар. Яго першая паездка ў Індыю традыцыйна лічыцца важнай вяхой у сусветнай гісторыі, яна паклала пачатак першай хвалі глабальнага мультыкультуралізма[5].